Сёння пачынаецца суд над экс-журналістам Ігарам Карнеем
Мінскі гарадскі суд 19 сакавіка пачынае разляд справы журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), піша «Вясна».
19.03.2024 / 09:38
56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.
Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Кацар.
Чытайце таксама:
Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з'ехалі ў Партугалію
Словы падтрымкі, якія працуюць, а якія не — меркаванне жонкі затрыманага