Белстат: ВУП Беларусі за два месяцы вырас на 4 працэнты

Аб'ём ВУП у сённяшніх цэнах склаў 34,5 млрд рублёў.

18.03.2024 / 12:29

Унутраны валавы прадукт згодна з першай ацэнкай за студзень-люты бягучага года павялічыўся на 4%, паведамляе Белстат.

«Аб'ём ВУП у сённяшніх цэнах склаў 34,5 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 104% да ўзроўню студзеня — лютага 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней афіцыйная статыстыка паведамляла, што за студзень 2024 года ВУП вырас на 2,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Беларуская эканоміка па выніках 2023 года вырасла на 3,9%, хоць эканамічны блок урада прагназаваў, што гэты паказчык будзе ў межах 3,8%.

Сёлета беларускія ўлады ставяць перад сабой задачу забяспечыць рост унутранага валавога прадукту ў межах 3,8%.

Чытайце таксама:

Валавы замежны доўг Беларусі знізіўся за год на 7,3%

Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

Беларус у сярэднім траціць за дзень 21 рубель 60 капеек

Nashaniva.com