Пенсіянерка ўзарвала петарду на выбарчым участку ў Пермі. Ёй адарвала руку
У расійскай Пермі 64-гадовая жанчына пранесла на адзін з выбарчых участкаў вялікую петарду і падарвала яе ў туалеце.
17.03.2024 / 19:10
Скрын відэа з месца падзей
З будынка эвакуявалі 50 чалавек, паведамляе канал Baza.
У Міністэрстве тэрытарыяльнай бяспекі Пермскага краю пацвердзілі гэты выпадак.
Жанчыну, якая ўзарвала петарду, даставілі ў бальніцу. Ёй адарвала руку, сцвярджае Baza. Іншых пацярпелых няма.
Перад выбухам жанчына з кімсьці гаварыла па тэлефоне. Раней на такія ўчынкі людзей часам угаворвалі тэлефонныя махляры.
Чытайце таксама:
У Мінску да расійскага пасольства стаялі вялікія чэргі ВІДЭА
Як у Расіі і за межамі праходзіць акцыя «Апоўдні супраць Пуціна»