Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага
У навучальным цэнтры Палка Каліноўскага скончылася падрыхтоўка чарговай групы рэкрутаў. Яны прынялі прысягу.
17.03.2024 / 17:41
Ян Рудзік прыносіць прысягу. Скрын відэа Палка Каліноўскага
Сярод навабранцаў — блогер Ян Рудзік.
«Цягам жыцця і ўласнай барацьбы за Беларусь мяне натхняюць ваярскія, рыцарскія вобразы з кніг Эволы і Юнгера.
Але ж быў упэўнены, што войска — гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дісцыплінай і ўспрыняццём аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць. Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні.
Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую»,
— напісаў блогер у сваім тэлеграм-канале.
Раней ён казаў пра свой намер далучыцца да ваяроў.
«Трохі пазаймаюся вайной. Мяне запрасілі ў медыягрупу. Таму буду займацца тым, што ў мяне больш атрымліваецца. Хаця я не ведаю…. Я ў арміі яшчэ не служыў да гэтага. Мабыць, мне спадабаецца, і я раскрыюся ўжо як Тэрмінатар. Буду там дыж-дыж-дыж», — дзяліўся Рудзік.
Чытайце таксама:
Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму
Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным
Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?
У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка