Ірыне Сапрыгінай з Мазыра прысудзілі абмежаванне волі і вызвалілі ў зале суда
15 лютага суддзя Анатоль Стрэльчанка прысудзіў Ірыне Сапрыгінай 2 гады і 7 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Сапрыгіну вызвалілі ў залі суда, піша «Гомельская вясна».
15.03.2024 / 16:30
Судовыя пасяджэнні праходзілі ў судзе Мазырскага раёна. Жанчыну судзілі па частцы 1 артыкула 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама згодна з прысудам Ірына Сапрыгіна мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў.
Ірыну Сапрыгіна затрымалі ў кастрычніку 2023 г. за каментар у чаце ўкраінскага блогера. У ходзе следства з'явіўся новы артыкул — аб абразе прадстаўніка ўлады.
Дома ў Ірыны Сапрыгінай правялі ператрус. Спачатку жанчына знаходзілася ў мінскім ЦІП на вул. Акрэсціна, пасля яе перавялі ў Жодзіна. Дома ў яе засталася 83-гадовая маці — ліквідатарка ЧАЭС, якая мае інваліднасць другой групы. Не звяртаючы ўвагі на такія абставіны, следства палічыла немэтазгодным пакінуць жанчыну на волі.
Чытайце таксама:
У Ашмянах маці васьмярых дзяцей аштрафавалі на 1000 рублёў за падпіску на «экстрэмісцкія СМІ»
Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»