Персанальныя звесткі сотняў беларусаў пацярпелі з-за ўцечкі баз даных расійскай анлайн-крамы

Стала вядома, што адбылася ўцечка базы даных кліентаў папулярнай расійскай анлайн-крамы, з-за чаго пацярпелі і беларусы. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.

12.03.2024 / 18:19

У паведамленні гаворыцца, што па факце ўцечкі базы даных кліентаў, а таксама замоў расійскай інтэрнэт-крамы тавараў для дома kuchenland.ru Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных са свайго боку накіраваў адпаведны запыт аператару.

Адзначаецца, што было атрымана пацвярджэнне па факце несанкцыянаванага доступу да базы даных кліентаў гэтай інтэрнэт-крамы.

Інцыдэнт закрануў 270 уліковых запісаў жыхароў Беларусі. Гаворка ідзе пра прозвішча, імя, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона, а таксама дату нараджэння.

У цэнтры заклікалі кліентаў названай анлайн-крамы быць уважлівымі, калі будуць паступаць званкі, рассылкі, запыты з невядомых нумароў. 

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» ўзламалі звесткі расійскага прадпрыемства па вытворчасці дронаў — і перадалі ўкраінцам

Былы хакер ЦРУ, які перадаў сакрэты праекту WikiLeaks, атрымаў 40 гадоў турмы

«Маці ўсіх зліваў». Адбылася самая буйная ўцечка асабістых даных у гісторыі, якая закранула і Беларусь

Nashaniva.com