Стала вядомая праграма анлайн-святкавання на Дзень Волі

Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі.

12.03.2024 / 13:07

Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца 25 сакавіка а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, каб не прапусціць.

Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычны і інфармацыйны. Арганізатары назвалі гурты, якія будуць выступаць. Гэта вядомыя беларускія гурты розных стыляў, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне: 

Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — тэлевядоўца і шоўмен. Разам з гасцямі ды музыкамі яны створаць для нас сапраўды ўрачысты і святочны вечар, дзе кожны і кожная змогуць бяспечна прыняць удзел, задаць пытанні ды павіншаваць са святам. 

Арганізатары заклікаюць і вас пачаць рыхтавацца да 25 сакавіка. Як? Уявіце, што гэты дзень — як Дзень народзінаў нашай Радзімы, Беларусі, толькі ёй, вядома, не 100 гадоў, а значна больш. Збірайце сяброў і блізкіх за святочным сталом, сустракайцеся разам у файнай кампаніі ды ўключайце эфір, які дазволіць вам правесці вечар у коле беларусаў і беларусак пад прыемную музыку ды цікавыя размовы.

Уся асноўная інфармацыя — па хэштэгу #БНР106 і на сайце BNR106.info

Падтрымаць збор на арганізацыю святкавання можна тут. Сродкі пойдуць на арэнду тэхнічнага абсталявання, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў. 

Чытайце таксама:

Роўна 106 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

Як беларусы ледзь не страцілі ў Празе магілы прэзідэнтаў БНР і спевака Забэйды-Суміцкага

Запусцілі збор сродкаў на святкаванне чарговай гадавіны БНР

Nashaniva.com