У Беларусі зафіксаваныя першыя лясныя пажары
Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра тры ўзгаранні.
11.03.2024 / 08:30
Першыя лясныя пажары адзначаны на тэрыторыі Івацэвіцкага доследнага лясгаса. Устаноўлены два асобныя ачагі на тэрыторыі Спораўскага лясніцтва. Меркавана гарэла балоцістая мясцовасць.
Дэталі здарэнняў удакладняюцца. Сярод асноўных версій — падпалы, паведамляе Мінлясгас у сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, паводле статыстыкі ў 9 з 10 выпадкаў лясныя пажары ўзнікаюць па віне чалавека. У сувязі з гэтым Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян выконваць меры засцярогі пры наведванні ляснога фонду.
Чытайце таксама:
Да вясны ва ўсіх лясах паставяць відэакамеры