Маладзечанскаму кіроўцу пагражае да 10 гадоў за данат «фарміраванню» за той час, калі фарміраванняў яшчэ не існавала

Аляксандра Верасовіча чакаюць дома двое дзяцей.

15.03.2024 / 19:31

Аляксандр Верасовіч. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Затрыманага зваць Аляксандр Верасовіч. Яму 57 гадоў. Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс: як ІП займаецца грузаперавозкамі на ўласным бусе. Ён гадуе дваіх дзяцей: малую дачку, якая заканчвае шосты клас, і сына, які цяпер мусіць быць у старэйшых класах.

Ягоная імя з'явілася ў раскладзе судоў, а асобу Аляксандра нам дапамаглі пацвердзіць «Кіберпартызаны». Мужчыну вінавацяць у ахвяраваннях на дапамогу Украіне і на карысць «экстрэмісцкага фарміравання».

Адметна, што ахвяраванне ў падтрымку «экстрэмісцкага фарміравання» мужчына зрабіў да мая 2021 года, калі ў Беларусі ўвогуле не было экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Цяпер мужчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Суд пачнецца 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе.

Чытайце таксама:

Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Nashaniva.com