Выйшаў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

На платформе VOKA бясплатна даступныя восем новых эпізодаў мульсерыяла, расказалі прадстаўнікі кампаніі. Мультсерыял створаны паводле беларускай казкі «Не сіла, а смеласць».

07.03.2024 / 17:32

Фота: VOKA

Прэм’ера арыгінальнага мультсерыяла адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту — гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім спадабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя светы і перажывае шмат незвычайных падзей.

У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, бо сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару.

Кожны эпізод доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзвюх мовах — беларускай і расейскай.

Мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным раздзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове — ад галівудскіх блокбастараў да японскага анімэ.

Чытайце таксама:

На VOKA выйшаў першы ўласны мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Што стала з героямі культавага беларускага фільма «Вышэй за неба»

Клінт Іствуд, Фантамас і робат Ары загавораць па-беларуску

Nashaniva.com