Нікі Хэйлі аб'явіла аб выхадзе з выбарчай гонкі
Былая губернатарка Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі аб'явіла аб выхадзе з гонкі за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
06.03.2024 / 18:22
Нікі Хэйлі. Фота: AP Photo/Tony Gutierrez
«Надышоў час для спынення маёй кампаніі», — заявіла Хэйлі.
Сваіх выбарцаў яна не стала прасіць падтрымаць Дональда Трампа.
Выхад Хэйлі з гонкі азначае, што былы прэзідэнт ЗША зможа аб'яднаць рэсурсы свайго штаба і апарата Рэспубліканскай партыі — гэта дапаможа яму ў барацьбе з Джо Байдэнам. Пры гэтым, згодна з экзіт-полам, прыкладна траціна выбаршчыкаў, якія падтрымалі Хэйлі на праймерыз, не збіраюцца падтрымліваць Трампа на агульных выбарах у лістападзе.
Чытайце таксама:
Трамп упэўнена перамог на праймерыз у 12 штатах у «супераўторак», Хэйлі можа зняцца з выбараў
Трамп мае ўжо 273 галасы на праймерыз супраць 43 у Хэйлі. Але ўсё можа вырашыцца ўжо наступнай ноччу
Вярхоўны суд ЗША дазволіў Трампу ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта