У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе
У абласным цэнтры выстаўлена на продаж кватэра ў будынку 1904 года, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
07.03.2024 / 11:35
Фота: сэрвіс «Яндэкс Панарамы»
Трохпакаёўка знаходзіцца на першым паверсе трохпавярховага дома па адрасе вул. Батанічная, 15.
Вышыня столяў — каля 4 метраў, агульная плошча трохпакаёвай кватэры складае 67 м². Кватэра прадаецца з голымі сценамі: старая цэгла ачышчана ад тынкоўкі або якіх-небудзь іншых матэрыялаў.
На падлозе заліта новая сцяжка, таксама замененыя каналізацыйныя камунікацыі. На гэтым спіс праведзеных работ скачваецца. Таўшчыня сцен складае каля 50 сантыметраў.
Кватэру з голымі сценамі ацанілі ў 60 тысяч даляраў. Гэта каля $890 за квадрат пры сярэднім кошце квадрата ў Гродне $800. У камплекце з кватэрай ідзе падвальнае памяшканне плошчай каля 10 «квадратаў».
Фота: realt.by
Сярод пераваг прадавец адзначае выдатнае месца ў цэнтры горада, ціхі двор і развітую інфраструктуру. Першы паверх дазваляе вывесці памяшканне ў камерцыйнае.
У апісанні прадавец тлумачыць, што гістарычная цэгла на сценах пакінута спецыяльна.
«Магчыма, новы ўладальнік вырашыць зрабіць з ёй нешта цікавае», — гаворыцца ў аб'яве.
Фота: realt.by
На адной са сцен бачна, што раней у ёй была даволі вялікая арка, якую пазней заклалі цэглай.
Камяніца пабудаваная на пачатку 20 стагоддзя. Над акном трэцяга паверха знаходзяцца рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, нанесеныя з інтэрвалам у адно акно.
Чытайце таксама:
У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву
Гродзенцы стварылі петыцыю супраць будаўніцтва новага мікрараёна, які можа сапсаваць від на Каложскую царкву
Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам