Уначы былі збітыя 38 з 42 «шахедаў» — Паветраныя сілы Украіны
Групы «шахедаў» былі запушчаныя з двух палігонаў акупаванага Крыма, а таксама з Краснадарскага края і Курскай вобласці.
06.03.2024 / 09:20
Паветраныя сілы Украіны раніцай у сераду абвясцілі, што ў ходзе адлюстравання начнога масіраванага налёту «шахедаў» былі збітыя 38 з 42 запушчаных Расіяй беспілотнікаў.
Украінскія вайскоўцы пішуць, што групы «шахедаў» былі запушчаныя з двух палігонаў акупаванага Крыма, а таксама з Краснадарскага края і Курскай вобласці.
«У выніку баявой працы збітыя 38 «шахедаў» у межах Днепрапятроўскай, Адэскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Сумскай абласцей», — рапартуюць Паветраныя сілы.
Уначы аб трох трапленнях «шахедаў» у горадзе Сумы пісала мясцовая адміністрацыя. Акрамя таго, са Стараканстанцінава Хмяльніцкай вобласці паступалі паведамленні, што там у частцы горада пасля налёту знікла электрычнасць.
Чытайце таксама:
У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр
Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 26 ракетамі. Удалося збіць палову
Усе ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі збітыя — адміністрацыя