У «рускамірнай» сталіністкі Эльвіры Мірсалімавай працягваюцца прыгоды

Пра сваё ўключэнне ў базу «Беспорядки», у якой знаходзяцца людзі, асуджаныя па «палітычных» адміністратыўках, паведаміла ў фэйсбуку сама віцебская прапагандыстка «рускага свету». Паводле Мірсалімавай, пераслед яе з боку мясцовых уладаў не спыняецца. 

05.03.2024 / 17:09

«Адміністрацыя майго раёна выклікае мяне на «прафілактычную гутарку»: раскажуць, напэўна, як дрэнна быць «бчб-шніцай і нацысткай». Як і меркавала: затрыманне, арышт і асуджэнне — стануць толькі пачаткам «прыгод» для мяне і маёй сям'і», — напісала Мірсалімава.

У каментарах Мірсалімава таксама паведамляе, што падчас затрымання сілавікі чаплялі ёй наручнікі, а яна іх папракала ў тым, што іхнія калегі «ахоўвалі дазволенае мінскімі ўладамі мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БНР». Таксама яна прыгадвае, як у той час, калі яна з імпэтам змагалася супраць усяго беларускага, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ездзіў у Вільню на перапахаванне Кастуся Каліноўскага, а ўлады давалі дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвуша Касцюшку.

Мірсалімаву сёлета ў лютым судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і за «прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Чытайце таксама:

Прарасійскай актывістцы Мірсалімавай прыпісалі яшчэ і прапаганду «нацысцкай сімволікі»

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Nashaniva.com