Памёр скульптар Ігар Голубеў

Ён быў аўтарам помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі.

02.03.2024 / 15:32

Ігар Голубеў. Фота: shumilino.by

1 сакавіка пайшоў з жыцця беларускі скульптар Ігар Голубеў, паведамілі ў сацсетках яго сябры.

Ігар Голубеў нарадзіўся 11 чэрвеня 1961 года ў Віцебску.

Ён быў творцам шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванаве, Еўфрасінні Полацкай у Полацку і Мінску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму каля БДУ.

На Плошчы Незалежнасці ў Мінску, ля Чырвонага касцёла, знаходзіцца яго манументальная скульптурная кампазіцыя «Архангел Міхаіл перамагае змея».

Чытайце таксама:

Памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савета Мікалай Лабко. Афіцыйныя некралогі змаўчалі пра адзін важны факт

Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч

Ва ўзросце 61 года памёр ксёндз Ян Гавэцкі

Nashaniva.com