Жанчына ў беларускай вёсцы разводзіць курэй, якія нясуць зялёныя і блакітныя яйкі

У тыктоку распаўсюдзілася відэа з беларускай вёскі — пра курэй, якія нясуць рознакаляровыя яйкі. За суткі ролік ужо паглядзелі больш за 630 тыс. чалавек, заўважыў Telegraf.news.

01.03.2024 / 16:58

На відэа жанчына расказала, што ёй напісала вельмі шмат людзей пасля аднаго з папярэдніх ролікаў, на якім яна прадэманстравала блакітныя і зялёныя яйкі ад курэй з уласнага падворка. Гледачы папрасілі паказаць саміх «гераінь».

@toptusi #рэкібеларусі #беларусь #беларусь #глобальныерекомендации #вясковыяклопаты ♬ оригинальный звук - Алена Браніславаўна

«Я і не думала нават, што людзі не ведаюць пра існаванне каляровых яек. Дакладна вам скажу, што не дыназаўры іх нясуць», — пажартавала гаспадыня птушак.

Яна патлумачыла, што каляровыя яйкі нясуць курыцы пароды араўкана. Дарэчы, такія птушкі могуць несці яйкі і аліўкавага колеру.

@toptusi #вечер #рэкібеларусі #беларусь #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - Алена Браніславаўна

Курыц араўкана ў гаспадыні дзве, адну з іх клічуць Чубатурка. Астатнія нясушкі мясцовыя, беларускія. Ёсць у жанчыны і пеўнік па імені Пятрусь, а яшчэ сабака і кошка.

Чытайце таксама:

«У яе вельмі мудры погляд». У мінскім гатэлі паселяць экзатычную птушку

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу на Каляды куратнік — ВІДЭА

Nashaniva.com