Жонка не дала мужу грошы на выпіўку — той спаліў хату, жонка ледзь не згарэла

26 лютага паміж нецвярозым мужчынам і яго жонкай узнік канфлікт з-за грошай на выпіўку. 66-гадовы мужчына патрабаваў даць іх яму, а жонка адмаўляла, «яна была непахісная», піша СК.

29.02.2024 / 15:43

Раззлаваны пенсіянер выйшаў у двор і прынёс у хату ёмістасць з палівам. «У парыве эмоцый» ён абліў дыван, які ляжыць у цэнтры пакоя, і падпаліў яго. Той імгненна загарэўся, пачаўся пажар у пакоі. 

Жанчына, якая знаходзілася на канапе, паспрабавала пакінуць памяшканне, але на ёй часткова загарэлася адзенне. 

Зразумеўшы, што нарабіў, мужчына стаў дапамагаць жонцы выйсці з палаючага дома і патушыў яе адзенне. Таксіст, які праязджаў міма, выклікаў хуткую і МНС. 

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, а брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала пацярпелую ў бальніцу. 

Дом, у якім пражывалі пажылыя сужэнцы, належыць іх унуку. 

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК(«Наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам»).

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска гарэў будынак былога рэстарана «Журавінка»

У Аўстраліі знялі, як самец каалы плача над памерлай сяброўкай ВІДЭА

Амерыканскі вайсковец падпаліў сябе ля пасольства Ізраіля ў Вашынгтоне. Ён крычаў «Свабоду Палесціне!»

Nashaniva.com