Палітзняволеную Вольгу Маёраву зноў будуць судзіць

5 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачнецца судовае пасяджэнне па справе палітзняволенай Вольгі Маёравай. Справу будзе разглядаць суддзя Ганна Сакалова, піша «Гомельская вясна».

28.02.2024 / 23:19

Вольгу Маёраву, якая адбывае пакаранне ў ПК № 4 г. Гомеля, цяпер абвінавачваюць па ч. 2 арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыіі папраўчай ўстановы). 

Раней Вольга Маёрава была асуджаная на 20 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па «справе Аўтуховіча».

Чытайце таксама:

Стала вядома, за што будуць судзіць мастоўскага фатографа Івана Падліпенцава. Яму пагражае да 7 гадоў

Вольгу Брыцікаву з «Нафтана» будуць судзіць у закрытым рэжыме

Будуць судзіць мужа палітзняволенай Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі

Nashaniva.com