У Ракаўскім прадмесці адкрыецца фальклорны цэнтр. Спачатку ён будзе пад адкрытым небам
Ідэя прыйшла падчас наведвання Расіі.
27.02.2024 / 08:21
Мінскі гарадскі фальклорны цэнтр запрацуе ў Ракаўскім прадмесці ў пачатку чэрвеня 2024 года. У чым яго асаблівасць і што там будзе прадстаўлена, расказалі Мінск-навінам у Галоўным упраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама.
Тут плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове тэатральна-гастранамічныя нацыянальныя вечары, майстар-класы ад сталічных майстроў, якія пазнаёмяць гасцей і жыхароў горада з беларускімі рамёствамі, традыцыямі і фальклорам.
— Ідэя стварэння фальклорнага цэнтра зарадзілася даўно, падчас выездаў у Расійскую Федэрацыю. Якая канцэпцыя? На адной лакацыі прадставяць свае вырабы гарадскія цэнтры дзяцей і моладзі, а таксама рамеснікі. Яны будуць праводзіць майстар-класы па саломапляценні, ганчарным майстэрстве і іншых рамёствах. Такім чынам, турыст зможа на месцы зрабіць рэч сваімі рукамі на памяць пра нашу краіну, — патлумачыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму Алеся Мостава.
Сёлета пілотны праект арганізуецца з чэрвеня па верасень пад адкрытым небам.
На дадзены момант прапрацоўваюцца пытанні па яго напаўненні, распрацоўваюцца сцэнары мерапрыемстваў.
Што тычыцца бліжэйшых падзей, то адбудзецца штогадовая міжнародная выстава-кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак-2024», якая пройдзе з 18 па 20 красавіка ў «Мінск-Арэне».
— Сёлета яе канцэпцыя крыху зменіцца: будуць прадстаўлены на асобных стэндах рэгіёны Беларусі. Запрашаю ўсіх жыхароў сталіцы, а таксама гасцей пабываць на адной з самых буйных турыстычных выстаў нашай краіны, — адзначыла Алеся Мостава.
Чытайце таксама:
Валадар вод і бацька Усяслава Чарадзея. Якімі яшчэ бываюць беларускія цмокі?
Адгадайце, якія беларускія песні народныя, а якія аўтарскія ТЭСТ