Беларускую Чырвоную кнігу збіраюцца падкараціць

Перагляд статусу відаў у Чырвонай кнізе Беларусі правядуць у яе найбліжэйшым перавыданні. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык заявіў, што ў ім плануецца выключыць са спісу відаў, якія ахоўваюцца, 12 жывёл і 26 раслін.

26.02.2024 / 16:22

«Беларусь дасягнула значнага прагрэсу ў галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання нашай біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Дзякуючы сістэматычнай працы, мы ўжо выключылі 20 жывёл і 8 раслін з апошняга выдання Чырвонай кнігі», — заявіў Худык.

Міністр таксама ўдакладніў, што ў сувязі з гэтым для некаторых відаў жывёл, уключаючы еўрапейскага зубра, рысь, бурага мядзведзя і звычайнага барсука, прапануецца паніжэнне ўзроўню аховы.

«Любыя змены ў спісе Чырвонай кнігі заснаваныя выключна на навуковых даных», — падкрэсліў Андрэй Худык.

Чытайце таксама:

У лесе пад Віцебскам знайшлі кінутых медзведзянятаў

У Расію адправілі яшчэ дзевяць белавежскіх зуброў

У беларускіх вадаёмах стала масава дохнуць папулярная рыба. У чым прычына?

Nashaniva.com