92-гадовая мінчанка атрымала апёкі пры гатаванні ежы
Жанчыну шпіталізавалі.
26.02.2024 / 10:28
26 лютага ў 2.45 ратавальнікам паступіў сігнал аб шпіталізацыі з апёкамі жанчыны 1932 года нараджэння. Траўмы пенсіянерка атрымала ў выніку загарання на ёй адзення пры гатаванні ежы на газавай пліце, піша БелТА.
Гэта адбылося ў кватэры мінчанкі ў дзевяціпавярховіку на вуліцы Усходняй. Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.
Чытайце таксама:
У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк