Хакейнае «Дынама» ў Кубку Гагарына згуляе з маскоўскімі аднаклубнікамі
Гэта стала вядома пасля таго, як у нядзелю СКА (Санкт-Пецярбург) у матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі саступіў кітайскаму «Куньлуню» з лікам 2:3.
26.02.2024 / 08:43
Фота: hcdinamo.by
Маскоўскае «Дынама», адпаведна, займае першы радок у Заходняй канферэнцыі. Мінскае «Дынама» восьмае.
Паміж камандамі зараз 29 балаў і яшчэ сёння ў кожнага па гульні ў запасе.
Серыя першага раўнда Кубка Гагарына стартуе 1 сакавіка ў Маскве, там пройдзе і другая гульня. Потым два паядынкі ў Мінску. У гэтым сезоне ў рэгулярным сезоне дружыны сустракаліся чатыры разы і ўсе чатыры разы перамагалі масквічы.
За амаль 15 гадоў мінскае «Дынама» ні разу не выходзіла ў другі раўнд Кубка Гагарына.
Чытайце таксама:
На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу
Хакейную зборную Беларусі адхілілі яшчэ на адзін сезон
Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца