Чым займаецца ў калоніі былы кіраўнік службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Уцюрын
Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у новым выпуску ТОК расказаў, як выглядае і чым займаецца ў калоніі Андрэй Уцюрын, які адбывае 12-гадовы тэрмін, а таксама пра стаўленне да яго з боку астатніх зняволеных.
26.02.2024 / 09:57
Андрэй Уцюрын у сваю бытнасць начальнікам аховы Лукашэнкі. Фота: vsr.mil.by
Сяргей Пятрухін быў затрыманы ў 2020 годзе за два месяцы да выбараў. У 2021 годзе яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Тэрмін мужчына адбываў у калоніі «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсмены. Сярод іх і былы кіраўнік службы бяспекі Лукашэнкі Андрэй Уцюрын.
На словах Пятрухіна, Уцюрын вельмі акуратны, добра выглядае. «У яго такія туфлі былі файныя (ведаеце, як там хочацца мець зручны абутак). І ён такі вельмі акуратны».
Пры гэтым, адзначае Пятрухін, Уцюрын па нейкіх прычынах ходзіць на працу не са сваім атрадам у швейны цэх, а разам з тымі, хто працуе ў больш жорсткіх умовах.
«Ён з намі хадзіў. Мы займаліся дротам. Не памятаю, што ён там рабіў, бо ён у мяне на вачах не быў. Ён са свайго атраду далучаўся да нашага. І там з нашымі хлопцамі нешта рабіў».
Па словах Пятрухіна, у калоніі «міліцыянтаў і такіх, як Уцюрын, ігнаруюць». Пры гэтым, Уцюрын сам па сабе адзіночка.
Глядзіце цалкам: