Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

Сёння на чэмпіянаце свету па пляжным футболе, што праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, зборная Беларусі ў 1/4 фіналу згуляла з трохразовым чэмпіёнам свету зборнай Партугаліі.

22.02.2024 / 17:15

Фота: АБФФ

Беларусы першымі прапусцілі (0:1), потым тройчы забілі (3:1, хет-трык у Ігара Брышцеля), потым двойчы прапусцілі — 3:3. Асноўны час так і скончыўся (тры таймы па 12 хвілін).

Быў прызначаны дадатковы тайм (таксама тры хвіліны) і беларусы пры канцы забілі пераможны гол: 4:3 (зноў вызначыўся Ігар Брышцель).

У паўфінале Беларусь у суботу згуляе з Італіяй, якая перамагла Таіці з лікам 5:2. Пачатак матчу ў 18:30.

У другім паўфінале згуляюць Бразілія і Іран.

Нават у выпадку паразы ў нядзелю ў беларусаў будзе матч за трэцяе месца.

Зборная Беларусі брала ўдзел у чэмпіянаце свету трэці раз. Першыя два разы яна не змагла выйсці з групы, а гэтым разам выйшла ў плэй-оф з першага месца, атрымаўшы перамогі ва ўсіх трох матчах: Сенегал (6:4), Японію (3:1), Калумбію (4:1).

Ігар Брышцель забіў дзесяць мячоў.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі ўдзельнічае ў досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту + правілы гульні

Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Nashaniva.com