«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

21 лютага, у Дзень роднай мовы, дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў.

21.02.2024 / 10:57

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.

Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе.

 Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова — гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».

Чытайце таксама:

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы прысвецяць 100-годдзю Васіля Быкава

Nashaniva.com