Праз тры дні пасля смерці Навальнага Пуцін узнагародзіў новым званнем аднаго з кіраўнікоў сістэмы выканання пакаранняў
Уладзімір Пуцін пасля гібелі Аляксея Навальнага прысвоіў званне генерал-палкоўніка ўнутранай службы першаму намесніку дырэктара Федэральнай сістэмы выканання пакаранняў (ФСВП) Валерыю Баярыневу.
20.02.2024 / 10:25
Валерый Баярынеў. Фота: ФСВП
Указ быў апублікаваны праз тры дні пасля раптоўнай смерці палітыка ў калоніі.
Валерый Баярынеў працуе ў крымінальна-выканаўчай сістэме з 1993 года. Да прызначэння ў 2015 годзе на пасаду намесніка кіраўніка ФСВП узначальваў упраўленне службы па арганізацыі дзейнасці турмаў і следчых ізалятараў.
УФСВП па Ямала-Ненецкай акрузе 16 лютага абʼявіла аб смерці ў калоніі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Сямʼі палітыка яго цела не выдаюць нібыта з-за праверкі абставінаў смерці.
Лідары Еўразвязу і ЗША заявілі, што Пуцін нясе адказнасць за смерць Навальнага ў турме.
Жонка Аляксея Навальнага заявіла, што «Пуцін забіў» ейнага мужа.
У Крамлі назвалі гэтыя заявы «абсалютна ашалелымі і абсалютна недапушчальнымі».
Чытайце таксама:
Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да барацьбы за свабоду?
Пяскоў заявіў, што Крэмль «не займаецца» справай Навальнага
Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі