Пяскоў паведаміў, што ў Крамля няма інфармацыі пра прычыны смерці Навальнага

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што праверкай у сувязі са смерцю Аляксея Навальнага займаецца Федэральная служба выканання пакаранняў, прычыну здарэння павінны высветліць медыкі.

16.02.2024 / 14:46

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

У Крамля інфармацыі аб прычынах здарэння няма, падкрэсліў ён.

Уладзіміру Пуціну далажылі аб тым, што адбылося, паведаміў Пяскоў спецкару «Коммерсанта» Андрэю Калеснікаву, піша РБК.

«Так, яму паведамлена. Разбірацца будуць медыкі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

У турме раптоўна памёр Аляксей Навальны

Nashaniva.com