Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана. Але што гэта было — загадка

Пра аперацыю было заяўлена ўчора, але падрабязнасці не паведамляліся.

16.02.2024 / 09:29

«Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана», пра гэта паведаміла лельчыцкая раёнка «Светлае жыццё» са спасылкай на Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.

Пра аперацыю было заяўлена ўчора. «Правяраюць гатовасць сваіх структурных падраздзяленняў», — сказалі ўчора ў райвыканкаме.

Ва ўчорашняй абвестцы ад упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці насельніцтва раёна прасілі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.

«Беларускі Гаюн» пісаў, што ў раён прыбылі прынамсі тры верталёты з Мінска.

Лельчыцы знаходзяцца за 10 км ад мяжы з Украінай. 

Чытайце таксама:

У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі

Інкасатараў збіраюцца выкарыстоўваць у контртэрарыстычных аперацыях

Nashaniva.com