На Віленскім кніжным кірмашы ўпершыню будзе арганізаваны беларускі стэнд

22—25 лютага ў Вільні пройдзе чарговы кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе прадстаўлены асобны стэнд з беларускімі кнігамі. Ён арганізуецца жаночым выдавецтвам «Пфляўмбаўм». На стэндзе таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Янушкевіч».

15.02.2024 / 16:32

Здымак ілюстрацыйны

«Будуць усе нашы навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі», — абяцаюць выдаўцы. 

Нумар стэнда — 5.А11А.

Віленскі кніжны кірмаш пройдзе па адрасе LITEXPO, Laisvės pr. 5, Vilnius.

Афіша Віленскага кірмаша

Чытайце таксама:

Някляеў, Аксак, Арлоў, Хадановіч і Строцаў. Што чакаць у гэтым годзе ад фэсту «Вершы на асфальце»

На перавыданне гэтай кнігі давялося чакаць 10 гадоў

«Будуй сваё». Як можна матэрыяльна падтрымаць беларускія ініцыятывы

Nashaniva.com