Які рэйтынг даверу ва Украіне ў Сырскага, а які ў Залужнага — вынікі апытання

Па стане на люты 2024 года галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Аляксандру Сырскаму выказалі давер 40% украінцаў. Яго папярэднік Валерый Залужны захоўвае самы высокі давер у краіне — 94%. Такія вынікі дало апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі 5-10 лютага 2024 года.

15.02.2024 / 16:08

Па даных апытання, Сырскаму давяраюць 40%, не давяраюць — 21%, а 4% маюць нявызначаныя адносіны.

Сацыёлагі пры гэтым указваюць, што ў снежні і лютым 48% і 35% рэспандэнтаў з ліку апытаных не ведалі нічога пра Сырскага. А сярод тых, хто ведаў пра яго, давер да галоўнакамандуючага вышэйшы.

Найбольш за ўсіх украінцы давяраюць былому галоўнакамандуючаму Валерыю Залужнаму — 94%, не давяраюць яму толькі 5%.

Сярод ваеннага кіраўніцтва ўзрос давер да кіраўніка ГУР Кірылы Буданава, з 60% у снежні 2023 года да 66% у лютым. Не давяраюць яму 19% з ліку апытаных.

874 інтэрвʼю былі праведзены да 8 лютага ўключна, гэта значыць да адстаўкі Валерыя Залужнага. Астатнія 328 інтэрвʼю былі праведзены пасля адстаўкі — 9 і 10 лютага.

Апытанне таксама паказала, што ва Украіне ўпершыню стала больш тых, хто лічыць, што краіна рухаецца ў няправільным кірунку. 46% у лютым 2024 года лічылі напрамак руху няправільным, 44% — правільным.

Чытайце таксама:

«Мы не можам сабе дазволіць «мясных штурмаў» — Аляксандр Сырскі

Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне

Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне Героя Украіны

«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist

Nashaniva.com