У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Пра ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі паведамляе мясцовая раёнка. Што канкрэтна здарылася, інфармацыі няма.

15.02.2024 / 12:17

У абвестцы ад упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці насельніцтва раёна просяць захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.

«Беларускі Гаюн» піша, што ў раён прыбылі па меншай меры 3 верталёты з Мінска.

Лельчыцы знаходзяцца ў 10 км ад мяжы з Украінай. 

Чытайце таксама:

Карпянкоў пракаментаваў інфармацыю пра кепскія адносіны з Кубраковым і планы аддзяліцца ад МУС

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

Nashaniva.com