Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства
Былы блогер і рэдактар тэлеграм-канала Nexta Раман Пратасевіч абвясціў, што «вяртаецца», і анансаваў жывы эфір. Такое паведамленне з'явілася ў яго ў сторыз у тэлеграме.
12.02.2024 / 19:43
Паводле гэтай абвесткі, жывы эфір пройдзе ўвечары 14 лютага.
Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 16 мая яго памілавалі. Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехала маці Пратасевіча, якая жыла ў Польшчы.
Нядаўна Рамана Пратасевіча выключылі са спісу «экстрэмістаў», у які ўнеслі за два месяцы да таго.
Чытайце таксама: