Цэлая сям'я згарэла жыўцом у Харкаве ў выніку расійскага абстрэлу
Як устанавілі следчыя, пасля расійскага абстрэлу адбылася ўцечка паліва, якое змяшалася са снегам і расцяклося па вуліцы.
10.02.2024 / 10:56
Пажар пачаўся ў 15 дамах. Сям'я аказалася закладнікам агню ўнутры свайго ж дома.
Цела мужчыны знайшлі ў калідоры дома, маці з дзецьмі сямі і чатырох гадоў спрабавала выратавацца ў ваннай. Цела немаўля яшчэ шукаюць, паведамляе тэлеграм-канал «Украіна сейчас».
Чытайце таксама:
У Харкаве «Шахеды» трапілі ў АЗС: гараць 14 прыватных дамоў, загінулі сем чалавек
Начная атака дронаў: УСУ паведамілі пра 23 збітыя беспілотнікі з 31
Бацькі новага кіраўніка УСУ Сырскага жывуць у Расіі. Маці — пуціністка