Олаф Шольц паехаў у ЗША і сустрэў у Сенаце свайго двайніка ФОТАФАКТ

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц прыбыў з візітам у ЗША.

09.02.2024 / 16:10

Great to see my Doppelgänger again - @ChrisCoons! pic.twitter.com/cqugFkyvG4

— Bundeskanzler Olaf Scholz (@Bundeskanzler) February 9, 2024

Олаф Шольц, калі што, справа. Ці злева?

Сёння, у пятніцу 9 лютага, ён сустракаецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Напярэдадні ж Шольц сустрэўся з сенатарамі з абедзвюх партый. Сярод іх быў ягоны «двайнік» — сенатар ад Дэлавэра Крыс Кунс, піша Бі-бі-сі.

«Рады зноў сустрэць свайго двайніка», — напісаў Шольц у сваім акаўнце ў X (былы твітар).

Чытайце таксама:

Журналісты даведаліся, хто пераканаў Орбана дапамагчы Украіне

Канцлер Нямеччыны Шольц працягвае карыстацца пнеўмапоштай XIX ст. А ўсё з-за страху перад расійскімі хакерамі

Олаф Шольц можа датэрмінова пайсці ў адстаўку — Bild

Nashaniva.com