Каардынацыйная рада расказала, як будзе праводзіць выбары
Таксама названая дата выбараў.
09.02.2024 / 15:04
Большасцю галасоў было вырашана зацвердзіць выбарчую сістэму наступнай канфігурацыі:
- Прапарцыйная сістэма
- Закрытыя спісы (фіксаваны парадак, кандыдаты бачныя)
- Тры галасы ў кожнага выбаршчыка, не больш за адзін голас за суб'ект, не менш за адзін голас у бюлетэні.
Гендарная квота прынята ў наступнай фармулёўцы:
гендарная квота 40% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў не менш за дзве жанчыны) з магчымасцю зніжэння квоты да 20% рашэннем выбарчай камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аб'ектыўна не могуць выканаць квоту 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі), таксама без спісу самавылучэнцаў і без квот для НДА
Таксама паведамляецца, што ліст з абранай выбарчай сістэмай будзе накіраваны ў Офіс Святланы Ціханоўскай.
Выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці 25 мая.
Чытайце таксама:
Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?
«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч