На перавыданне гэтай кнігі давялося чакаць 10 гадоў
Выйшла чацвёртае выданне вядомай кнігі Алега Латышонка «Жаўнеры БНР».
08.02.2024 / 14:36
Фота: Яраслава Іванюка
«На перавыданне гэтай кнігі давялося чакаць 10 гадоў!!! Але яна ўжо ёсць!!! Можна рабіць замовы!!! Кніга Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы», — напісаў у сваім фэйсбуку выдавец і аўтар праекта Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.
Падставай для напісання кнігі стаў пераклад кандыдацкай працы Латышонка пра беларускія вайсковыя фармаванні ў 1917-1923 гг., апублікаванай на польскай мове ў 1995 г.
Фота: Яраслава Іванюка
«Наступны блок адкрывае вялікае навукова-папулярнае эсэ пра генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы, прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі, прысвечанымі паасобным беларускім фармаванням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспектам змагання за БНР.
Асобны блок ствараюць артыкулы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганні за незалежную Беларусь.
Чацвёртае выданне кнігі папаўняе прадмова прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага», — напісаў Яраслаў Іванюк.
Чытайце таксама:
«Як нацыя вучылася спяваць». Выйшаў другі наклад кнігі пра Антона Грыневіча
Андрэй Янушкевіч адкрывае ў Варшаве кнігарню «Кнігаўка»
«Гэты аўтар не хоча вас палохаць». Выходзіць па-беларуску зборнік апавяданняў Вашынгтона Ірвінга