Сын кіраўніка Чачні атрымаў узнагароду за спаборніцтвы, у якіх ён не ўдзельнічаў

16-гадовы Адам Кадыраў атрымаў медаль спаборніцтваў спецназа UAE SWAT Challenge у Дубаі за лепшы вынік чацвёртага дня каманды «Ахмат», заўважыла «Астра». 

08.02.2024 / 11:00

Як сцвярджае старшыня чачэнскага парламента Магамед Даудаў, Кадыраў-малодшы «падтрымліваў» байцоў з Чачні.

Цяпер Адам Кадыраў нібыта працуе на пасадзе «начальніка аддзела забеспячэння бяспекі» свайго бацькі, якую атрымаў восенню мінулага года пасля збіцця Мікіты Журавеля, арыштаванага за спаленне Карана.

Чытайце таксама:

15-гадовага Адама Кадырава, які збіў Мікіту Жураўля ў СІЗА, узнагародзілі восьмым і дзявятым ордэнамі

15-гадоваму Адаму Кадыраву ўручылі ордэн «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені

Кадыраў на 18-годдзе свайго сына Ахмата «падарыў» яму пасаду намесніка міністра

Nashaniva.com