Вярхоўны суд пачынае разгляд справы памерлага дзевяць гадоў таму Уладзіміра Катрука, якога абвінавачваюць у злачынствах у Хатыні
У справе 35 тамоў, па ёй праходзяць каля 40 сведак.
08.02.2024 / 08:30
Судовы працэс па крымінальнай справе нацысцкага карніка Уладзіміра Катрука, які пры жыцці не быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, пачнецца сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі, піша «Спутнік».
Два з паловай гады таму Генпракуратура пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны, потым з'явілася асобная справа ў дачыненні да Катрука.
«Вярхоўны суд па першай інстанцыі ў 10:00 пачне судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе па абвінавачванні Катрука У.К. (1921 — 2015) у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)», — паведамілі Sputnik у судзе.
У справе 35 тамоў, па ёй праходзяць каля 40 сведак, у Вярхоўны суд яго накіроўваў генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
Чытайце таксама:
Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачынаюць судзіць пасмяротна
Генпракуратура накіравала ў суд першую крымінальную справу супраць памерлага
У Канадзе памёр 93-гадовы Уладзімір Катрук, абвінавачаны па справе спалення Хатыні