Сілавікі затрымалі жанчыну і змусілі яе цалаваць чырвона-зялёны сцяг
А пасля сказаць, што «любіць сваю Беларусь».
07.02.2024 / 22:05
Жанчыну змусілі цалаваць афіцыйны сцяг. Скрыншот з тэлеграм-канала сілавікоў
Сёння ў канале, які вядуць мусаўцы, з'явілася відэа з 54-гадовай жанчынай з Нясвіжа. Яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах, але «ўсё асэнсавала і прымае палітыку краіны». Напрыканцы яна з замінкай кажа, што «любіць сваю Беларусь», і цалуе чырвона-зялёны сцяг. На фоне чутно, як ёй нешта гавораць.
Сілавікі пішуць, што пасля гэтага яна пайшла дадому.
Ці чакаюць яе яшчэ нейкія рэпрэсіі — незразумела, бо сілавікі гэтага не паведамляюць.
Чытайце таксама:
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў
Хто тыя хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля інтэрв'ю Onliner на пратэстах у 2020-м
Хапун у Баранавічах: затрыманыя не менш за 8 чалавек. Аднаго з іх змусілі ў слязах званіць дзяўчыне