Расія наносіць масіраваны ўдар па Украіне

Раніцай 7 лютага каля 10 бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС і Ту-22М3 выпусцілі ракеты па Украіне. Выбухі — у Кіеве, Харкаве, Мікалаеве і ў іншых гарадах. 

07.02.2024 / 08:30

Ілюстрацыйнае фота. Паветраныя сілы Украіны

Паведамляецца пра выбухі ў Харкаве — там ёсць разбурэнні нежылой інфраструктуры, а таксама працу СПА на Кіеўшчыне. У Мікалаеве ёсць пападанні ў жылыя будынкі.

У Мікалаеве ў выніку ракетнай атакі ёсць параненыя, пашкоджаныя жылыя дамы, водаправодныя і газавыя сеткі, паведаміў мэр Аляксандр Сянкевіч.

Уначы таксама былі запушчаныя «Шахеды» па цэнтральных абласцях.

Чытайце таксама:

Расіяне ўначы ўдарылі па гатэлі ў Харкаўскай вобласці. Загінула двухмесячнае дзіця

Дзмітрый Кісялёў у эфіры расійскага ТБ прыгразіў ударам па вайсковым аэрадроме ў Польшчы

Вярхушка МНС, пракуроры, дэпутаты. Стала вядома, чаму Украіна ўдарыла па пякарні ў Лісічанску

Nashaniva.com