У Магілёўскім раёне перакуліўся аўтамабіль, пацярпела дзіця
Сёння ў 08:25 паблізу аграгарадка Сідаравічы 38-гадовы жыхар Быхава, праязджаючы на аўтамабілі небяспечны паварот, не справіўся з кіраваннем, зʼехаў у кювет і перакуліўся.
04.02.2024 / 12:21
У выніку ДТЗ 11-гадовы пасажыр дастаўлены ў бальніцу.
Хлопчык ехаў на заднім сядзенні ў бустэры, але не быў прышпілены рамнём бяспекі, паведамляе МУС.
Чытайце таксама:
У Познані судзяць беларуса, яму пагражае 7,5 года турмы