Sony абмежавала актывацыю гульняў у Steam на беларускіх акаўнтах

Карпарацыя Sony абмежавала актывацыю гульняў у гульнявым маркеце Steam на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

03.02.2024 / 18:56

«Мы атрымалі інфармацыю ад выдавецтва Sony, што актывацыя іх гульняў цяпер недаступная для Steam-акаўнтаў з рэгіёнамі Расіі і Беларусі. На жаль, гэта таксама тычыцца перадзамовы Horizon Forbidden West, якая з'явілася ўчора ў продажы», — цытуе прадстаўніка Steampay ТАСС.

Sony прыпыніла пастаўкі прыставак, перыферыі і гульняў у Расію ў сакавіку 2022 года. Таксама была замарожаная праца крамы Playstation Store.

Чытайце таксама:

З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?

Euromall прыпыняе працу

У Беларусі закрываюць частку крамаў «Алмі»

Nashaniva.com