У Крычаве навучыліся варыць варэнне з бульбы

На абласны этап праекта «100 ідэй для Беларусі», які праходзіць у Магілёве, вучні сярэдняй школы з Крычава прапанавалі аўтарскае кулінарнае вынаходніцтва — варэнне з бульбы. Пра гэта напісала БелТА.

02.02.2024 / 22:42

Фота: krichevlive.by

Вучні сярэдняй школы № 8 з Крычава Лізавета Кісялёва і Аляксандра Дрыгель прывезлі на абласны этап незвычайны прадукт — варэнне з бульбы, а дакладней, поліцукрыднае варэнне.

«Гэта варэнне з бульбы з дадаваннем ягад. Яно без дадавання цукру, — расказалі дзяўчынкі. — Мы вырашылі, што бульба — наш нацыянальны брэнд, і з яго можна зрабіць не толькі традыцыйныя і звыклыя стравы.

На ўроках хіміі мы якраз праходзім глюкозу і альдэгіды. І пад уплывам гэтых урокаў мы вырашылі паэксперыментаваць, і нібыта ў нас усё атрымалася».

Фота: krichevlive.by

Як адзначылі аўтаркі ідэі, з 200 г бульбы атрымліваецца паўлітровы слоік варэння.

Чытайце таксама:

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Беларуская каўбаса без мяса: калі з'явіцца ў крамах і з чаго яе робяць

Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае

Nashaniva.com