Здароўе

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Вы добра паелі, але вам хочацца салодкага, яшчэ салодкага?

Шмат каму знаёмая сітуацыя, калі пасля сытнага абеду ці вячэры арганізм просіць чаго-небудзь салодкага. Як тлумачаць дыетолагі, у гэтага можа быць некалькі прычын.

Незбалансаванае харчаванне можа быць прычынай, чаму вам хочацца салодкага

Магчыма, ваш абед недастаткова каларыйны. Таму арганізм і патрабуе дэсерту.

Як адзначаюць дыетолагі, арганізм атрымлівае энергію ад трох асноўных макранутрыентаў — бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, а таксама (у меншай ступені) ад харчовых валокнаў.

Але акрамя калорый неабходна, каб арганізм атрымаў усе неабходныя інгрэдыенты, якія забяспечаць неабходны час для праходжання ежы праз стрававальна-кішачны тракт і стымулююць выпрацоўку гармонаў, адказных за пачуццё сытасці. Таму важнае паўнавартаснае харчаванне, якое ўтрымлівае бялкі, тлушч, клятчатку і так званыя складаныя вугляводы.

Бялку шмат у мясе, рыбе, яйках, бабовых. Тлушчу — у алеі, сале, масле, тлустых мясе і рыбе ды авакада. На складаныя вугляводы багатыя хлеб, крупы, макарона, бульба. 

Клятчатка робіць працэс засваення глюкозы больш працяглым, а складаныя вугляводы — больш раўнамерным. Тлушч запавольвае перамяшчэнне ежы ў страўнікава-кішачным тракце, а бялок стымулюе арганізм выпрацоўваць гармон сытасці. Калі харчаванне збалансаванае, то арганізм не будзе прасіць салодкага.

Калі ж вы, напрыклад, з задавальненнем паелі сасісак з кетчупам, то ў такой ежы шукаць крыніцу складаных вугляводаў не варта. У выніку адладжаны механізм «ператраўлівання і засваення» пачне разладжвацца.

Недахоп складаных вугляводаў азначае, што арганізм не атрымаў глюкозы — асноўнай крыніцы энергіі, і будзе пасылаць сігналы аб хутчэйшым задавальненні сваёй патрэбы. Слодычы, як вядома, зʼяўляюцца крыніцай глюкозы, якая хутка засвойваецца.

Таму, раяць дыетолагі, калі вам захацелася салодкага пасля сытнага абеду, абавязкова праверце, наколькі збалансаваным ён быў. І ў наступны раз пастарайцеся дапоўніць яго адпаведным чынам.

Парушэнне абмену рэчываў можа быць прычынай пачуцця голаду

Калі прага вашага арганізму да салодкага не прападае нават пасля збалансаванага харчавання, то ў такім разе спецыялісты раяць звярнуцца да доктара і здаць неабходныя аналізы.

Жаданне салодкага можа быць сігналам таго, што ваша цела не функцыянуе належным чынам, у прыватнасці, што ў вас ёсць праблемы з правільным рэгуляваннем узроўню глюкозы, якая прысутнічае ў арганізме пасля ежы.

Да захворванняў, якія выклікаюць некантраляваную цягу да салодкага, адносяцца: рэзістэнтнасць да інсуліну, рэактыўная гіпаглікемія, цукровы дыябет і пераддыябет. Таму ў такіх сітуацыях варта здаць адпаведныя аналізы.

Пастаянная цяга да салодкага таксама можа быць прыкметай таго, што вашаму арганізму не хапае пажыўных рэчываў — у прыватнасці, жалеза, магнію або вітамінаў групы В. Гэта прыводзіць да стомленасці і праблем з пераўтварэннем макраэлементаў у энергію. І ў гэтым выпадку арганізм зноў будзе імкнуцца забяспечыць сябе хуткадаступнай энергіяй, якую забяспечваюць слодычы.

Якое можа быць у гэтым выпадку рашэнне? Дыетолагі раяць дапоўніць свой рацыён цэльназерневымі прадуктамі (крупы, хлеб грубага памолу, карычневы рыс, цэльназерневая макарона), арэхамі, какавай і бабовымі.

Салодкае — важная крыніца добрых эмоцый

Здараецца, што прага салодкага ў нас звязана з пэўнымі эмоцыямі. Магчыма, у дзяцінстве бацькі абяцалі нам любімы дэсерт у якасці ўзнагароды за цалкам зʼедзены абед. А можа, з цукеркамі ў нас звязаныя ўспаміны пра нейкія прыемныя выпадкі. У выніку наш мозг праводзіць прамую асацыяцыю паміж салодкім і задавальненнем.

Але, як сцвярджаюць спецыялісты, акрамя асацыяцыі прысмакаў з узнагародай і добрымі эмоцыямі, жаданне салодкага звязана яшчэ і з нашым далёкім мінулым. Як вядома, у нашых продкаў салодкія садавіна і мёд былі бяспечнай і каларыйнай крыніцай ежы. Такім чынам, сігналы мозгу на пошук салодкай ежы — вынік яго эвалюцыйнай адаптацыі.

Таму нічога дзіўнага ў тым, што мы пасля «салёнай» ежы цягнемся да салодкага. Карані гэтай цягі здаўна глыбока прараслі ў наш мозг і цяжка з гэтым змагацца. Але «цяжка» не азначае «немагчыма». Праца над зменай звычак патрабуе цярпення і часу.

Спецыялісты таксама раяць не ствараць з жадання салодкага пасля абеду вялікай праблемы. Можна знайсці простае рашэнне, уключыўшы дэсерт у свой рацыён у якасці дадатковага прыёму ежы, напрыклад, як падвячорак.

Чытайце яшчэ:

Вось што важна для захавання здароўя вашых зубоў

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

«Неймаверны свет новых смакаў». Веганка расказала, як пераходзіла на раслінную ежу

Каментары

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву24

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?9

Чарга з легкавікоў вярнулася на польскай мяжы

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву24

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →