Што вядома пра новага кіраўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Андрэя Самбука?

Апошнія 18 гадоў Самбук працаваў у КДБ.

02.02.2024 / 13:23

Андрэй Самбук

Новым кіраўніком Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю Беларусі прызначаны Андрэй Самбук. Ён выхадзец з КДБ, і гэта накладвае адбітак на біяграфію — сілавік абсалютна непублічны.

«Белпол» паведаміў «Нашай Ніве» анкетныя звесткі Самбука. Ён нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Нежанаты.

Пачаў працаваць у патрульна-паставой службе міліцыі Савецкага раёна Мінска. Пасля перайшоў у аддзел дазнання Савецкага РУУС. Далей працаваў старшым дазнаўцам па асоба важных справах Савецкага РУУС. Але ўсё гэта было ў 2000-я.

У 2006 годзе Самбук перайшоў на службу ў цэнтральны апарат КДБ. Больш запісаў у яго біяграфіі не было.

Чытайце таксама:

Тут вучыліся Патрушаў і Тозік. Што за напаўсакрэтная ўстанова, якая рыхтуе кадры для КДБ

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Nashaniva.com