У сталіцы Кыргызстана ўзарвалася адзіная ЦЭЦ. У горадзе няма святла і гарачай вады
Як паведамляе Мінэнерга краіны, на ЦЭЦ у Бішкеку ўзарваўся адзін з катлоў. Здарылася гэта ў ноч на 2 лютага. У МНС сярод магчымых прычын аварыі называюць дыверсію.
02.02.2024 / 10:35
У выніку выбуху пацярпелі пяць чалавек, двое з іх у надзвычай цяжкім стане. Людзі атрымалі апёкавы шок, яшчэ адзін атруціўся прадуктамі гарэння.
Для ліквідацыі наступстваў спатрэбіцца ад 5 да 7 дзён.
Ноччу мэр Бішкека Айбек Джунушаліеў прыехаў на тэрыторыю ЦЭЦ. На ЦЭЦ створаны аператыўны штаб для аператыўнай працы па ліквідацыі наступстваў аварыйнай сітуацыі.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Кыргызстана прыгожа патлумачыў, чаму яму варта балатавацца на другі тэрмін
Перавозчык з Кыргызстана спрабаваў нелегальна ўвезці ў Беларусь амаль 12 тысяч бутэлек віна