Нахабны бухгалтар у Брагінскім раёне за 14 гадоў скраў 180 тысяч рублёў

Прычым шкода кампенсавана ўсяго на дзве тысячы рублёў.

31.01.2024 / 13:02

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Згодна з матэрыяламі справы 47-гадовы вядучы бухгалтар сеткі «Фармацыя» са снежня 2008 года па ліпень 2022 года, выкарыстоўваючы тэхнічныя, праграмныя і праграмна-апаратныя сродкі, унёс загадзя ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя электронныя дакументы — аплатныя даручэнні і дадаткі да іх.

У выніку ён налічыў сабе і іншаму супрацоўніку, які не ведаў аб здзяйсняным злачынстве, заробак, авансы і іншыя плацяжы звыш устаноўленага тарыфу.

Усяго бухгалтар скраў з разліковага рахунку аптэкі каля 182 тысяч рублёў, патраціўшы на асабістыя патрэбы.

У ходзе папярэдняга расследавання прычыненая аптэцы шкода кампенсавана ўсяго на 2 тысячы рублёў.

Абвінавачванне пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле можна прысесці на 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Жанчына схітрыла і 13 гадоў атрымлівала даплату да заробку ад 100 да 800 рублёў

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

Загадчыцай музея ў Баранавічах прызначылі спецыялістку зусім з іншай сферы

Nashaniva.com