У Расіі адбыўся масавы збой інтэрнэту
Не адкрываюцца папулярныя сайты ў зоне.ru. Таксама недаступныя дадаткі розных сэрвісаў.
30.01.2024 / 20:15
На бягучы момант карыстальнікі скардзяцца на праблемы з доступам да сайтаў буйных банкаў, маркетплэйсаў і іншых сэрвісаў, якія часта выкарыстоўваюцца расейцамі.
Профільны канал «Код Дурова» тлумачыць, што гаворка тут ідзе пра «паломку DNSSEC».
DNSSEC — гэта набор пашырэнняў пратаколу DNS, закліканага гарантаваць дакладнасць і цэласнасць дадзеных. Дзякуючы яму ў даменнай зоне.ru гарантуецца выключэнне верагоднасці падмены IP-адраса ў выніку атак.
«Гэтая тэхналогія вельмі важная, бо дадае да DNS лічбавыя подпісы, якія пацвярджаюць сапраўднасць DNS-запісаў і забяспечваюць цэласнасць даных у DNS — важна для надзейнай ідэнтыфікацыі вэб-рэсурсаў у сеціве», — піша «Код Дурова».
Каардынацыйны цэнтр даменаў.ru і.рф паведаміў, што працуе над ліквідацыяй праблемы, праз якую абрынуўся Рунэт.
«Працуем над тэхнічнай праблемай, не магу цяпер гаварыць», — сказаў дырэктар Каардынацыйнага цэнтра даменаў Андрэй Вараб'ёў.
Чытайце таксама: