З Украіны эвакуявалі трох ільвоў, якія пацярпелі ад вайны
У пятніцу леў і дзве львіцы з Украіны прыбылі ў французскі заапарк у Арнэ-су-Віта ў Бургундыі. Атлас, Луладжа і Каралева правялі ў дарозе 90 гадзін.
27.01.2024 / 11:48
Фота: X / ifawglobal
Яны знаходзіліся ў прыватнай уласнасці, што законна ва Украіне. Ільва ўзростам 2,5 года вырасцілі ў Кіеўскай вобласці, але ён стаў занадта агрэсіўным. У яго залішняя вага — амаль 300 кг. Двухгадовыя львіцы прыбылі з Усходняй Украіны, іх папярэднія гаспадары пакінулі іх, калі беглі ад вайны, піша Bild.
У Кіеўскай вобласці застаецца львіца Юна (на фота), якая атрымала кантузію падчас ракетнага абстрэлу 2 студзеня.
Расійская ракета прызямлілася за 300 метраў ад яе вальера. Пасля гэтага яна перастала ўставаць на лапы, ледзь поўзала, практычна не ела.
Цяпер ёй лепш, яна праходзіць рэабілітацыю.
Юну таксама плануюць адправіць за мяжу, калі нехта пагодзіцца яе прыняць.
Чытайце таксама:
Як у Нямеччыне збіраюцца ратаваць вожыкаў ад газонакасілак. Мілае ВІДЭА