Як у Нямеччыне збіраюцца ратаваць вожыкаў ад газонакасілак. Мілае ВІДЭА
Амаль палова вожыкаў, якіх знаходзяць з траўмамі ад такіх газонакасілак, гінуць. Немцы, здаецца, знайшлі выйсце з бязрадаснай сітуацыі.
26.01.2024 / 13:33
Скрыншот відэа Deutsche Welle
Немцы ўсё часцей выкарыстоўваюць робатаў, якія аўтаномна косяць траву ў парках і садах. Вы, напэўна, не раз бачылі такія прылады. Вось толькі ёсць праблема: лёзы гэтых робатаў траўмуюць і нават забіваюць вожыкаў. Гэта высветлілі навукоўцы з нямецкага Інстытута Лейбніца, піша тэлеграм-канал «Што там у немцаў».
Па іх назіраннях, амаль палова вожыкаў, якіх знаходзяць з траўмамі ад такіх газонакасілак, у выніку гінуць. А больш за ўсё пакутуюць маленькія важаняты.
Зараз навукоўцы патрабуюць увядзення абавязковых для ўсёй Еўропы тэстаў на бяспеку для такіх газонакасілак — як краш-тэсты для аўтамабіляў.
У Інстытуце Лейбніца ўжо распрацоўваюць «тэставага штучнага вожыка», на якім і будуць выпрабоўваць робатаў. Праблема сапраўды сур'ёзная, і ёй заняліся не толькі ў Нямеччыне, але і, напрыклад, у Оксфардскім універсітэце.
Тамака, дарэчы, такія краш-тэсты ўжо праводзяць, і вось як гэта выглядае.
P.S. Не хвалюйцеся, ніводны вожык у выніку выпрабаванняў не пацярпеў.
Чытайце таксама:
У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна